У першы дзень вясны ў Оршы прагназуюць мокры снег і снежныя заносы (+надвор’е на тры дні)

mokryy_sneg

фота tree.biz.ua

1 сакавіка. Воблачна, з праясненнямі, ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі – у асноўным мокры снег, снежныя заносы, завіруха, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, 5-10 м/с, парывы да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу -1, -6, днём -2, +3.

2 сакавіка. Воблачна, днём з праясненнямі, ноччу працяглыя ападкі – у асноўным мокры снег, дождж, у асобных раёнах моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд, днём часам снег, мокры снег. Вецер пераменных напрамкаў, 5-10 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак -3, +2.

3 сакавіка. Воблачна, з праясненнямі, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя ападкі – у асноўным мокры снег, у асобных раёнах туман, слабы галалёд, ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы, днём паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу -3, +2, пры праясненнях да -5, днём 0, +5.

Добавить комментарий