На святкаванні Дня Рэспублікі аршанцы чыталі вершы беларускіх паэтаў

У Дзень Рэспублікі на сцэнічнай пляцоўцы адкрытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат “Юбілейны” пры падтрымцы “Аршанскай газеты” і тэлерадыёкампаніі “Скіф” упершыню правялі гадзіну беларускай паэзіі.
Такую акцыю з мэтай папулярызацыі роднай паэзіі ў Год малой радзімы зладзілі аддзел гандлю і паслуг Аршанскага райвыканкама і агракамбінат “Юбілейны”.
Вершы на беларускай мове дэкламавалі працаўнікі прадпрыемстваў гандлю і іх дзеці. У прамым эфіры вершы пачулі слухачы радыё “Скіф”.
Творы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі і іншых гучалі ў выкананні Іны Гламаздзінай, Мікіты Гурскага, Лізаветы Лапцінскай, Таццяны Бліннікавай, Іны Булатавай, Ізраіля Літвіна, Таісы Сударавай, Сяргея Сідзіна, Ірыны Лазоўскай і Вольгі Сямашкі. Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад арганізатараў і шчырую падзяку за любоў да роднага слова.

Іна КАСІНЕЦ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *