Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Іванава

Юбілейны дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства сёлета пройдзе ў кантэксце тэматыкі Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.

Эстафету свята Іванава атрымала ад Полацка ў мінулым верасні.

Фота мае ілюстратыўны характар

Усяго ж радзіма першадрукара Францыска Скарыны і асветніцы Еўфрасінні Полацкай прымала Дзень беларускага пісьменства тройчы: у 1994 годзе – гэта было ўвогуле першае свята друкаванага слова, затым у 2003 і 2017 г. Орша сустракала гасцей Дня беларускага пісьменства ў 1998 годзе.

У Іванава багатыя гістарычная спадчына і духоўныя традыцыі. На гэтай зямлі пачаўся род класіка руская літаратуры Фёдара Дастаеўскага, культурнага і грамадскага дзеяча Напалеона Орды. Многія сучасныя літаратары родам з Іванаўскага краю.

Урачыстае адкрыццё свята ў Іванаве адбудзецца 2 верасня. У гэты ж дзень стануць вядомы імёны лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

У рамках Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі праводзіць Фестываль кнігі і прэсы. Госці свята сустракаюцца з беларускімі літаратарамі, супрацоўнікамі выдавецтваў і рэдакцый друкаваных СМІ, праходзяць прэзентацыі кніг і выдавецтваў, перыядычных выданняў, выступленні мастацкіх калектываў і беларускіх выканаўцаў.

Сёлета напярэдадні свята беларускага друкаванага слова адбудзецца міжнародны “круглы стол” з удзелам замежных літаратараў, фінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У Год малой радзімы ў праграму мерапрыемстваў уключылі навукова-практычную канферэнцыю, прысвечаную гісторыі горада Іванава і раёна.

Падрыхтавала Марына СЯМАШКА.

Добавить комментарий