3 лістапада спаўняецца 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Беларусь сустрэне юбілей класіка айчыннай літаратуры разнастайнымі святочнымі мерапрыемствамі.

У 12.00 на малой радзіме песняра ў Стоўбцах на вул. Цэнтральнай будзе ўрачыста адкрыты помнік народнаму паэту, выкананы групай беларускіх скульптараў на чале з народным мастаком Беларусі Іванам Міско.

Устаноўка помніка Якубу Коласу у Стоўбцах

У 19.00 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе святочны канцэрт да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа з удзелам вядучых мастацкіх калектываў і выканаўцаў рэспублікі.

4 лістапада ў 10.30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на XXXVI навуковую канферэнцыю “Каласавіны — 2022”, у якой прымуць удзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, сталічных і абласных устаноў вышэйшай адукацыі, музеяў і архіваў.

У 15.00 у доме-музеі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Інскрыпты Якуба Коласа”, а ў 16.00 на святочным вечары “Да сонца коласам узняцца…” прагучаць вершы і песні на словы Якуба Коласа ў выкананні артыстаў народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

План святочных мерапрыемстваў на Аршаншчыне да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа глядзіце тут.

Фото газеты «Прамень».