Завяршыўся абласны этап дзевятага рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў
Напачатку трэцяй дэкады красавіка ў Віцебску праходзіў абласны этап дзевятага рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў пад назвай “Вясёлкавы карагод”.
Амаль 100 хлопчыкаў і дзяўчынак сабраліся тут, каб паказаць свае таленты. Выхаванцы Андрэеўскай школы-інтэрната ў складзе 16 удзель-нікаў прадстаўлялі выставу творчых работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і паказвалі свае здольнасці ў конкурсе вакалістаў і дэкламатараў. Нягледзячы на высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх канкурсантаў, выхаванцы Андрэеўскай школы-інтэрната здолелі перамагчы канкурэнтаў і заняць пачэснае другое месца ў намінацыях: “Саліст-вакаліст” – Слава Сцяпанаў (кір. А. Дзядовіч), “Лепшы чытальнік” – Ілья Зябко ( кір. В. Барысенка), “Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва” (кір. Т. Баравік і А. Філіпава).
Ад поспеху вочы дзяцей ззялі радасцю, а ўзнагародай, акрамя заслужаных дыпломаў, сталі цацкі, шары і прадстаўленая магчымасць набыць новых сяброў.