КАЗАЧНЫ КРАЙ

Тыдзень дзіцячай кнігі правялі бібліятэкары Крапівенскай мясцовай і школьнай бібліятэк для вучняў ДУА “Крапівенскі яслі сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна”.

Першым тыдзень дзіцячай кнігі адкрыла мерапрыемства пад назвай “Падарожжа па казкам К. Чукоўскага”. Разам са шматлікімі героямі твораў аўтара дзеці трапілі ў непаўторны казачны свет, насычаны разнастайнымі прыгодамі і цудамі. Для дзяцей старэйшага ўзросту была праве­дзена інтэлектуальная віктарына “Яе вялікасць – кніга”. Супрацоўнікі бібліятэк расказалі школьнікам пра вядомую Александрыйскую бібліятэку. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, якая найстаражытнейшая літара ў свеце ўжо больш за 2 тыс. гадоў не змяняе сваёй формы. Гэта літара “О”.

Цікава прайшла гульнёвая праграма “Усе прафесіі важныя”. Дзеці прадстаўлялі сябе ў ролі будаўнікоў, шафёраў, повараў. Бібліятэкары ўзгадалі і самыя старэйшыя прафесіі. У тэатральна-гульнёвай праграме “Свята казачных герояў” кожная дзяўчынка на некаторы час змагла стаць прынцэсай.

Завяршыўся тыдзень дзіцячай кнігі літаратурнай вечарынай “Мелодыю мовы славянскай я чую”, прысвечанай беларускім песнярам Я. Купалу і Я. Коласу, падчас якой гучалі вершы творцаў.

На гэтым знаёмства з дзіцячай літаратурай, творамі выдатных лю­дзей не завершыцца. Наперадзе ў бібліятэкараў Крапівенскай мясцовай бібліятэкі Ірыны Пучковай і школьнай бібліятэкі Святланы Лабацэвіч яшчэ шмат задумак, цікавых падарожжаў і сустрэч.

Анжэла ШУРДУКОВА.

Добавить комментарий