Шануйце дзяцей!

Як педагог, адразу заўважу: адносіны да дзяцей – беспамылковая мерка духоўнай велічы чалавека. Сапраудная сям’я таксама пачынаецца з добрых дзяцей. Калі я сустракаюся з дзецьмі, то адразу знікае мой дрэнны настрой. Так і хочацца сказаць усім неразумным дарослым: паважайце, шануйце чыстае, святое маленства!

Добрыя дні – выдатная нагода прагуляцца ўвечары. Неяк мы з сябрамі вырашылі пасядзець у скверыку, дзе сталі сведкамі сумнай гісторыі. Чаму сумнай? Ды таму, што такія гісторыі, на жаль, адбываюцца побач з намі штодня…

Як толькі ўвайшлі ў парк, да нас падбег маленькі хлопчык. Працягнуў нам… па стужачцы ад скрынкі торта і папрасіў з ім пагуляць. Мы з цікавасцю яго выслухалі, але просьбу праігнаравалі, бо мы не нянькі ды і дарослыя мужыкі! Але малы падбягаў да нас яшчэ не раз, пакуль мы, нарэшце, не згадзіліся.

Недзе гадзіну мы гулялі з хлопчыкам. Наш маленькі сябар Сярожа расказаў, што сёння ў яго дзень нараджэння, і ён прыйшоў у парк з бацькамі, яны занятыя, а пагуляць яму няма з кім. На пытанне, што ён еў сёння, хлопчык адказаў: “Кавалачак торта і шакаладку”. Апранута дзіця было даволі лёгка, а быў ужо позні вечар і станавілася халаднавата. Неўзабаве з’явіўся не толькі “вельмі заняты”, але і “вельмі напоўнены вадкасцю з градусамі” татка, які сказаў, што яны едуць дадому.

(Продолжение читайте в «Аршанскай газеце» №60 за 31 мая 2012 года).

К. КАРНЯЛЮК,

педагог.

Добавить комментарий