ПРЫЕМНАГА АПЕТЫТУ, ХЛЕБАРОБЫ!

Забеспячэнне і якасць харчавання механізатарскіх кадраў падчас жніва – адзін з галоўнейшых аспектаў паспяховай работы на хлебнай ніве. Работнікі Аршанскага райпа разумеюць, якая нялёгкая праца ў камбайнераў, вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня, ды і ўвогуле ўсіх, хто сёння змагаецца за ўраджай, таму са свайго боку прыклад­ваюць усе намаганні, каб уборачная кампанія на Аршаншчыне прайшла на высокім узроўні.

На кухні рэстарана “Вясёлка” з самага ранку кіпіць работа. На патэльні смажацца птушыныя кумпячкі, у вялікай каструлі закіпае наварысты боршч. Вось ужо і кампот са свежай садавіны гатовы. Повар пятага разраду Наталля Апанасаўна Марушчак (на здымку) заклапочана тым, каб работнікам сельгаспрадпрыемства “Штотц-Аграсервіс Міцькаўшчына”, якіх яны забяспечваюць гарачым харчаваннем падчас жніва, спадабаўся абед.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №91 за 14 августа 2012 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий