СЛОВА ПРА АДЗІНУЮ Ў СВЕЦЕ

У творчасці кожнага пісьменніка, мастака, кампазітара прысутнічае самы светлы вобраз – вобраз маці. Са старонак кніг гучаць цёплыя словы ўдзячнасці адзінай у свеце за падараванае жыццё, бяссонныя ночы над калыскай, паўсядзённыя турботы і клопат, шчырае добрае сэрца і чулую душу. Прапануем чытачам “Аршанкі” пазнаёміцца з кнігамі пра маці, якія вы можаце знайсці ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна.

Уладзімір ЛІПСКІ.

МАМА

(Малітва сына)

Сваю новую працу Ула­дзімір Ліпскі назваў самым дарагім для кожнага чалавека словам – “Мама”. Што гэта – аповесць, нізка навел ці, як вызначыў сам аўтар, – малітва?.. Праўда і тое, і другое, і трэцяе. Гэта споведзь душы, якую любілі і любяць, якую шанавалі і шануюць, якая жыла і жыве жыццём, поўным клопатаў, радасці і драматызму. Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч ахарактарызавала кнігу, як “светлую, узнёслую, паэтычную, са шчымлівым болем…” Уладзімір Ліпскі вяртае нас у дзяцінства, высвечвае постаці самых дарагіх нам людзей – нашых бацькоў. Гэта кніга будзе цікавай і карыснай і для малых, і для дарослых.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №117 за 13 октября 2012 года).

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий