“ВАШ КРУГАГЛЯД – НАША РАБОТА”

На абласной калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама па выніках работы за 2012 год былі названы лепшыя ўстановы культуры вобласці. За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі «Лепшая раённая (гарадская) бібліятэка» ўзнагаро-дзілі Аршанскую цэнтральную раённую бібліятэку.

Гісторыя бібліятэкі бярэ пачатак у далёкім 1944 годзе. Вось ужо шмат гадоў яна стараецца даць сваім чытачам максімум бібліятэчных паслуг. Крэда калектыву – «Ваш вольны час і кругагляд – наша работа». Аршанская раённая бібліятэка сёння – гэта сучасная бібліятэка са шматгаліновым фондам, утульным інтэр’ерам, кампетэнтным калектывам супрацоўнікаў.

Бібліятэкам сёння патрэбны прафесіяналы, здольныя адаптавацца ў зменлівым свеце, разумець, якая інфармацыя бу-дзе запатрабавана ў будучым. У цэнтральнай раённай бібліятэцы яны ёсць. Гэта работнікі са стажам Л. Батура, Л. Лагунова, Т. Давыдзенка, прафесіяналы сваёй справы А. Цяглава, А. Бараўнёва, Г. Аксёнава, В. Бабкова, маладыя спецыялісты, ініцыятыўныя, нераўнадушныя, улюбёныя ў сваю прафесію К. Шарай, В. Даўжэнка, І. Манвелян і крэатыўныя работнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу В. Паўлава, І. Кавалеўская. Узначальвае творчы калектыў дырэктар бібліятэчнай сістэмы М. Поляк.

Супрацоўнікі бібліятэкі стараюцца зрабіць так, каб тут кожны знайшоў сабе занятак па інтарэсах: на працягу года арганізуюцца мерапрыемствы патрыятычнага, эстэтычнага, краязнаўчага, духоўнага накірунку, мерапрыемствы, прысвечаныя датам дзяржаўнага і народнага календароў, юбілеям пісьменнікаў і творчых асоб. Здараецца, што бібліятэка ператвараецца ў філіял музея дзіцячай кнігі ці выставачную залу.

У знамянальны для ўсіх бібліятэк Год кнігі ўся работа Аршанскай раённай бібліятэкі была накіравана на папулярызацыю кнігі, у прыватнасці, беларускай літаратуры. Традыцыйнымі сталі сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі, паэтамі, супрацоўнікамі выдавецтваў Беларусі. У 2012 годзе гасцямі бібліятэкі былі Павел Саковіч, Алена Масла, Наталля Бучынская, Зіновій Прыгодзіч, Мікола Мятліцкі, намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” Настасся Радзікевіч. У рамках акцыі “Кожны край мае тых, хто яго апявае” адбыліся сустрэчы з Галінай і Сяргеем Трафімавымі, Надзеяй Стаховіч, Анатолем Прохаравым.

Пры бібліятэцы створаны і з поспехам дзейнічаюць два аматарскія аб’яднанні: дзіцячы экалагічны клуб “Росинка” і клуб цікавых сустрэч “Гармония” для дарослых. Членамі клуба “Гармония” з’яўляюцца медыкі, рабочыя, бухгалтары, аб’яднаў ён і ветэранаў працы культуры.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №22 за 26 февраля 2013 года).

Т. ДЗЕГЦЯРОВА,

загадчыца аддзела маркетынгу Аршанскай ЦРБ.

Фота Н. Малачковай.

 

Добавить комментарий