ШЫРОКАЯ МАСЛЕНІЦА

На Аршаншчыне зіму праводзілі з блінамі і песнямі. У апошні дзень самага вясёлага старажытнага славянскага свята Масленіцы забаўляльная праграма прайшла ў а/г Бабінічы.

Па народным паданні, чым пышней адзначыш Масленіцу, тым лепшым будзе ўраджай. Таму сяльчане шчодра накрывалі на сталы. Шырокі выбар прадуктаў прапаноўваў кірмаш, які разгарнулі ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу прадпрыемствы “Задняпроўскі”, “Юбілейны”, птушкафабрыка, Аршанскага раённага спажывецкага таварыства. Ля агорнутых духмяным дымам мангалаў шчыравалі спецыялісты па шашлыках. Але ў масленічным кулінарным меню перавага надавалася не толькі мясным прадуктам, але, безумоўна, смажаным блінам. І невыпадкова – круглы блін увасабляе сонейка. Іх было асабліва шмат, нездарма ж кажуць: “Без бліна не Масленіца”.

Нягледзячы на сумёты снегу, якім моцная завіруха заваліла аграгарадок, мясцовыя жыхары па расчышчаных дарожках і сцяжынках ахвотна ішлі на свята. Дзень выдаўся ясны, сонечны. Асабліва спяшаліся бацькі з маленькімі дзецьмі. Для гасцей мерапрыемства, сярод якіх былі кіраўнікі Аршанскага райвыканкама, Аршанскага раённага Савета дэпутатаў, сельскіх Саветаў, сельскагаспадарчых арганізацый, была арганізавана канцэртная праграма. Сапраўдным падарункам для прысутных сталі выступленні народнага фальклорнага калектыву “Аршаначка” СДК Антонаўкі пад кіраўніцтвам Наталлі Кісялёвай і народнага ансамбля песні “Родныя напевы” пад кіраўніцтвам Лідзіі Мікуліч Межаўскага ДК.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №31 за 19 марта 2013 года).

Людміла Маршаловіч.

На здымках: Ганна Жукава, прадавец магазіна “Жар-птушка” ААТ “Птушкафабрыка Аршанская”, Лідзія Мікуліч, кіраўнік народнага ансамбля песні “Родныя напевы”; удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Аршаначка”; Галіна Баграцова, супрацоўніца Аршанскага раённага дома рамёстваў.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий