ПРЫВІТАННЕ ЗЕМЛЯКАМ

Паважаная рэдакцыя! Аршанскае зямляцтва існуе не толькі ва ўсёй Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Я жыву цяпер у Заслаўі, але мне вельмі не хапае такой вялікай ракі дзяцінства, як Днепр, і такой блізкай, як Аршыца.

Мой бацька Георгій Мацвеевіч Махначоў нарадзіўся ў вёсцы Крапіўна, вучыўся ў ФЗВ пры мясакамбінаце і ў Аршанскім аэраклубе да вайны. А потым быў удзельнікам вызвалення Оршы, Мінска, штурма Кенігсберга і разгрому мілітарысцкай Японіі.

Нядаўна адзначылі яго 90-гадовы юбілей. Наш ветэран яшчэ мае сілы шчыраваць на летніку, у садзе і агародзе.

Прывітанне ад нас знаёмым і блізкім аршанцам, крапівенцам і дубровенцам.

Т. ТРУБАЧ (МАХНАЧОВА).

 

Добавить комментарий