Спяваюць “Купалаўцы”
Вакальны гурт Зубаўскага народнага хору “Купалаўцы”, хармейстрам якога з’яўляецца Мікалай Някрасаў, – госць раённых мерапрыемстваў. Яго ведаюць нават у самых маленькіх вёсачках нашай Аршаншчыны, бо іх песні меладычныя і задушэўныя, кранаюць сэрца.
Як толькі Мікалай Аляксеевіч бярэ на гармоніку першыя акорды, становіцца зразумела, што спяваць “Купалаўцы” будуць пра родую старонку, людзей, якія працуюць на зямлі, пра клёкат буслоў у полі, шум лясоў у гаі. Музыку і вершы да песень піша сам кіраўнік гурта М. Някрасаў. Гэта чалавек, які ўсё жыццё прысвяціў развіццю культуры на Аршаншчыне. У яго працоўнай кніжцы пазначана толькі два запісы “Дырэктар РДК” і “Хармейстар і акампаніятар Зубаўскага народнага хору”. Ён таксама актыўна працуе з калектывам аматарскага аб’яднання ветэранаў “Земное время” пры раённым вучэбна-метадычным цэнтры, якое стала лаўрэатам абласнога конкурсу ветэранскіх калектываў “Не стареют душой ветераны” і 10-га рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў.
А на днях “Купалаўцы” пабывалі на свяце вёскі Краснапольцы Зубаўскага сельскага Савета, дзе іх песні таксама слухалі з захапленнем.
Н. АЛЯКСАНДРАВА
…Николай Алексеич вообще молодец…. побольше бы таких людей в нашем районе….