У АЛЕКСАНДРЫЮ З АРШАНСКІМІ падарункаМІ
У суботу ў маляўнічым месцы на беразе Дняпра, які злучае два населеныя пункты – Копысь і Александрыю, прайшло традыцыйнае купальскае свята і фестываль “Александрыя збірае сяброў”.
Як заўжды, госці мерапрыемства змаглі пабываць на “Александрыйскім кірмашы”, дзе былі прадстаўлены вырабы народнай творчасці Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
Віцебскі падворак вылучаўся сваёй арыгінальнасцю. Тут і мяккія цацкі, і гліняныя сувеніры, саламяныя кампазіцыі і шмат іншага. Аршанскі дом рамёстваў прадставіў свае керамічныя і ткацкія работы, вырабы з бісеру, лазы. Асаблівай папулярнасцю сярод гасцей свята карысталіся гліняныя званочкі і свістулькі з жартоўнымі выявамі і сімволікай нашага горада.
На фестывалі, як заўсёды, у полі зроку быў і аршанскі лён. Ля палаткі з прадукцыяй Аршанскага льнокамбіната пакупнікі цікавіліся як навінкамі вытворчасці, так і традыцыйнай сувенірнай прадукцыяй.
А ўвечары на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы сваёй творчасцю гасцей радаваў узорны ансамбль эстраднага танца “Ві-За-Ві” пад кіраўніцтвам Алесі Васілеўскай. Гэта, дарэчы, адзіны аматарскі калектыў краіны, які прадставіў на фестывалі нашу рэспубліку. Ён выступаў разам з салістамі нацыянальнага цэнтра імя Ул. Мулявіна.
(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №78 за 9 июля 2013 года ).
Настасся АЛЯКСАНДРАВА.
Фота аўтара.