«Святочны кірмаш» пройдет в Орше 20-23 февраля

У Оршы напярэдадні святаў – Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка – з 20 да 23 лютага ў гарадскім Цэнтры культуры пройдзе міжрэгіянальны «Святочны кірмаш», арганізатарамі якога выступаюць Аршанскі раённы выканаўчы камітэт і Віцебскае аддзяленне гандлёва-прамысловай палаты.

энергетики 044

фота з «Каляднай скарбніцы», што была ў Оршы ў снежні 2013

У дні правядзення «Святочнага кірмашу» ў Оршу прыедуць гандляваць таварамі прамысловыя прадпрыемствы з розных куткоў краіны. У іх ліку кандытарскія фабрыкі «Камунарка» і «Красный пищевик», Верхнядзвінскі масласырзавод, Глубоцкі малочнакансервавы камбінат, Талачынскі кансервавы завод, фермерская гаспадарка «Пчаляр Полаччыны» і іншыя. Мадэлі з новых калекцый прывязуць швейнікі ААТ «Элема», ААТ «КІМ», ААТ «Алеся». Модніц чакае шырокі выбар брэсцкіх касцюмаў, а таксама бабруйскага абутку. Касметыка, у тым ліку ад Avon, сувеніры і іншае – усё будзе прадстаўлена на «Святочным кірмашы».
Самы актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымуць аршанскія прадпрыемствы «Світанак», «Динамо Програм Орша», ільнокамбінат, сырзавод, малочны і мясакансервавы камбінаты. Наведвальнікаў чакаюць дэгустацыі прадуктаў харчавання і дэманстрацыя моднага адзення. На кірмашы аршанцы і госці горада змогуць набыць шмат карысных рэчаў.

Людміла ЛЮДМІНА.

Добавить комментарий