У крамах Оршы ўжо можна набыць Велікодныя кулічы

У нядзелю праваслаўныя і каталіцкія вернікі адзначаюць Вялікдзень. Але рыхтавацца да гэтага свята, як правіла, пачынаюць загадзя. Сёння чысты чацвер. У гэты дзень дбайныя гаспадыні наводзяць парадак у сваіх дамах, а ў пятніцу і суботу пачынаюць гатаваць розныя прысмакі да святочнага стала.
IMG_7744Гандлёвыя прадпрыемствы Аршан­шчыны таксама паклапаціліся аб тым, каб на прылаўках магазінаў у гэтыя дні быў шырокі асартымент так званых велікодных тавараў. Так, у магазіне “Алмі”, дзе ёсць свой пякарскі і кандытарскі цэхі, ужо адчуваецца непаўторная духмянасць свежых кексаў, кулічэй, булак.
Дырэктар грамадства з абмежаванай адказнасцю “Витист” Жанна Бобыш тлумачыць:
– У нашых магазінах “Алмі” і “Закрама” да свята створаны спецыяльныя куткі, дзе пакупнікі змогуць на­быць усё неабходнае: салодкія наборы, наклейкі на яйкі, крашанкі, пасыпкі, разнастайныя араматызатары, муку і цукар некалькіх гатункаў, ёсць і неабходныя тавары для афармлення стала.
Напачатку тыдня пекары і кандытары пачалі выпякаць велікодныя кулічы розных памераў і на любы густ, тварожныя пасхі, пірагі, булкі, гатаваць разнастайныя салаты, рулеты, фаршыраваныя стравы і інш. Звычайна, наша прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у пакупнікоў, таму пастараемся і ў гэтыя перадсвяточныя дні парадаваць аршанцаў смачнымі кулінарнымі і кандытарскімі вырабамі. Да свята пекары і кандытары выпекуць каля 6000 велікодных кулічэй.

Настасся ТУРОК.
НА ЗДЫМКУ: Таццяна Волкава, прадавец 6 разраду.
Фота аўтара.

Добавить комментарий