«Песни юности наших отцов» звучали в Орше

Завяршыўся абласны конкурс патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Два дні на сцэне Дома культуры чыгуначнікаў вялося музычнае спаборніцтва сярод вакалістаў і вакальных гуртоў Віцебшчыны.

Па ўмовах конкурсу прэтэндэнты на перамогу выконвалі дзве песні: патрыятычную і шлягер, якія былі напісаны ў перыяд з 1930 па 1992 гады. Але перад тым, як трапіць на гала-канцэрт, яны прайшлі тры ступені адборачных тураў: гарадскія і раённыя і два занальныя. І толькі 19 вакалістам і 6 вакальным гуртам было прадастаўлена права ўдзелу ў заключным туры.

Начальнік аддзела па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Валерый Кунашка лічыць, што Аршаншчына ўзгадавала шмат таленавітай моладзі. У розныя гады на абласным конкурсе патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў” пераможцамі і лаўрэатамі неаднойчы былі нашы маладыя “зорачкі”.

Пераможцы конкурсу вызначаліся па двух намінацыях – “Вакальныя ансамблі” і “Вакалісты”. У першай – месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе – трыо з Наваполацка, другое падзялілі паміж сабой вакальны ансамбль Віцебскага дзяржаўнага музычнага каледжа Салярцінскага і народная студыя эстрадных спеваў “Крэатыў” (Орша), а першае журы вырашыла не прысу-джаць нікому.

Сярод вакалістаў гран-пры і першае месца аддадзена вакалістам з Наваполацка і Віцебска Максіму Еўсюкову, Алене Віткоўскай і Настассі Амбразевіч. Другое месца падзялілі паміж сабой аршанка Кацярына Ранцанс і Аляксандра Баўдзіно. На трэцім месцы Ілья Гумінскі з Аршанскага раёна. Яшчэ адзін спецыяльны прыз глядацкіх сімпатый узяла “наша” вакалістка Святлана Русецкая.

Заснавальнікамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне культуры, аддзел па справах моладзі аблвыканкама, ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы”, Аршанскі гарвыканкам.

Н. ТУРОК.

Добавить комментарий