Прыходзьце яшчэ

Магазін, у якім працуе Ірына Яўгенаўна Самцова (на здымку), размешчаны ў мікрараёне “Задняпроўе-2” і належыць ЧУП В. Антонаў. Жаночы калектыў у складзе Ірыны Самцовай, Алены Максімавай, Ніны Філатавай і Аксаны Шахавай хоць і невялікі, але надзвычай дружны і адданы прафесіі работніка гандлю.

Напрыклад, Ірына Яўгенаўна Самцова ў гэтай галіне ўжо 14 гадоў, таму даўно авалодала ўсімі сакрэтамі прафесіі. Яна ведае, як з густам раскласці тавар на вітрыне і як засяродзіць увагу кожнага на самым неабходным, а яшчэ як добразычлівая гаспадыня дапаможа выбраць пакупніку патрэбны тавар.

А. Прохараў.

Добавить комментарий