Моладзь – за чысціню гарадоў і сёлаў

Як толькі зазіхацела веснавое сонейка, а зямля распранула сваё белае покрыва, моладзь горада і раёна з імпэтам узялася за добраўпарадкаванне. У гэты час стартавалі адразу некалькі маладзёжных экалагічных акцый ГА “БРСМ”: “Маладосць. Традыцыі. Будучыня”, “Я люблю свой горад”, “Чысты лес, парк”, “Абеліск”, “Выток” і іншыя.

Штогод у мерапрыемствах па навя­дзенні парадку і чысціні прымаюць удзел больш за пяць тысяч маладых аршанцаў. Яны займаюцца добраўпарадкаваннем берагоў рэк, прышкольных тэрыторый, аздараўленчых лагераў, вайсковых захаванняў, брацкіх могілак і г. д. Напрыклад, актывісты гарадскога камітэта ГА “БРСМ” кожную вясну наводзяць чысціню ля берагоў рэк Аршыца, Днепр, Адроў, Куцейна працягласцю 17 кіламетраў, вывозяць смецця больш за 35 машын, ліквідуюць каля 10 несанкцыянаваных звалак.

Своеасаблівым падвядзеннем вынікаў усіх экалагічных акцый стане штогадовы рэспубліканскі конкурс “Моладзь за чысціню гарадоў і сёлаў”.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

На здымку: выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Н. Шашкіна і першы сакратар гарадскога камітэта ГА “БРСМ” У. Яскевіч (у цэнтры); маладзёжныя лідары Оршы і Аршанскага раёна.

Добавить комментарий