Запрашаем на літаратурныя чытанні ў Дзень памяці Уладзіміра Караткевіча

“Тут нарадзіліся думкі,
Воля, імкненні, жаданні,
Тут стаў я сынам краіны,
Абпален яе агнём…
Таму і люблю я Оршу
Першым вялікім каханнем,
Якое не знікне, пэўна,
Нават з маім жыццём.”

Так пісаў пра свой родны горад наш вядомы зямляк, класік беларускай літаратуры, рыцар зямлі беларускай Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч.

І гэта любоў узаемная. Аршанцы любяць, памятаюць і ганарацца сваім таленавітым земляком.

25 ліпеня – Дзень памяці Уладзіміра Караткевіча. І па даўняй традыцыі ў гэты дзень у гарадскім дзіцячым парку “Казачная краіна” каля помніка пісьменніку адбудуцца літаратурныя чытанні “І не знікаць паэтам вечна…” Запрашаем жыхароў і гасцей горада далучыцца да мерапрыемства ў 11.00.

Нашчадкі пісьменніка, прыхільнікі яго творчасці, супрацоўнікі аршанскіх музеяў і бібліятэк прыйдуць да помніка, каб прачытаць вершы, узгадаць жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча.