Каталікі Оршы святкуюць Вялікдзень

Улюбёныя хрысціяне – каталікі, дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

Мы моцна занятыя справамі бягучага дня: клопаты гэтага свету для нас становяцца важнейшымі за разважанні пра жыццё вечнае; мы знаходзім час на многія выдуманыя намі заняткі і абавязкі; ахвотна трацім час у тэлефоне, сочучы за лайкамі і каментарыямі… І як неахвотна затрымліваемся над разважаннем пра Уваскрэсенне Езуса, вечнасць, пра несмяротную душу…

Варта ў гэтыя дні задаць сабе пытанне: калі апошні раз я быў на споведзі і прымаў Святую Камунію, Езуса Хрыста, скрытага ў святым хлебе? Калі апошні раз я шчыра звяртаўся да Бога ў малітве? Ці сапраўды я веру, што Хрыстос уваскрос?

Улюбёныя браты і сёстры! Хрыстос уваскрос і кожнаму пасля смерці фізічнай жадае даць жыццё вечнае. Езус і ёсць жыццё.

Прыміце гэтыя словы як словы надзеі, якую дае Божы Сын, бо Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Са святам Уваскрэсення Пана!

Расклад святочных набажэнстваў у Оршы:

4 красавiка, Вялiкая Субота, парафія святога Юзафа: 21.00 – Пасхальная лiтургiя.
5 красавiка, Велiкодная Нядзеля: 11.00 – парафія святога Юзафа, 18.00 – парафія Сэрца Марыi.

Кс. Міхаіл ЦВЯЧКОЎСКІ, марыянін, пробашч парафіі св. Юзафа і Сэрца Марыі.
Фота Сяргея СЛЯПЦОВА.