У Оршы адбылася выстава-кірмаш «Калядная скарбніца» (+фота)

Галоўнымі гасцямі ўрачыстай цырымоніі сталі першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Пац, намеснік генеральнага дырэктара Віцебскага аддзялення БГПП Андрэй Разноўскі, начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Галіна Свіціна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганна Святлова. Яны павіншавалі ўсіх наведвальнікаў з надыходзячымі святамі, адзначылі важнасць правядзення мерапрыемства, якое дазваляе не толькі стварыць пераднавагодні настрой, але і зрабіць для сябе і блізкіх добрыя падарункі.

scarbnica-1Вось ужо ў пяты раз вялікі гандлёвы форум сустракае гарадскі Цэнтр культуры «Перамога», дзе да 24 снежня аршанцы і госці горада змогуць набыць прадукты харчавання і прамысловыя тавары як мясцовых вытворцаў, так і з розных куткоў краіны.
scarbnica-8Па словах намесніка генеральнага дырэктара Віцебскага аддзялення БГПП Андрэя Разноўскага, “Калядная скарбніца” даўно выйшла за межы рэгіянальнага мерапрыемства. Яна заўсёды збірае вялікую колькасць наведвальнікаў, з кожным разам становіцца больш і ўдзельнікаў выставы-кірмашу. На гэты раз іх больш за 40. Пакупнікам прапануюць як заўсёды тавары для хатняй гаспадаркі, адзенне, прадукты харчавання, касметыку, галантарэю, тэкстыльныя вырабы і іншае па цэнах вытворцаў. У рамках мерапрыемства таксама праводзяцца акцыі-продажы па зніжаных цэнах, майстар-класы, дэгустацыі, паказ мадэляў і г. д. Запрашаем за прыемнымі пакупкамі з 10.00 да 19.00, а ў суботу, 24 снежня – да 14.00.

scarbnica-7

scarbnica-6

scarbnica-5

scarbnica-4

scarbnica-3

scarbnica-2

scarbnica-9

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий