На Аршаншчыне перасягнулі 100-тысячны рубеж па намалоце зерня і павіншавалі першых трохтысячнікаў вобласці

Хлебаробы Аршаншчыны перасягнулі 100-тысячны рубеж па намалоце зерня. У раёне на раніцу 21 жніўня налічваецца 44 экіпажы-тысячнікі і два – двухтысячнікі. Агульная ўраджайнасць складае 47,4 ц/га, і гэта самы лепшы паказчык на Віцебшчыне.

Літаральна ўчора старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк (на здымку злева) павіншаваў усіх аграрыяў раёна з вялікім працоўным дасягненнем на жніве. Ён выказаў словы падзякі ўсім, хто працаваў над сёлетнім ураджаем, хто прыкладаў намаганні, каб раён быў з хлебам. Ён таксама выказаў спадзяванні, што 100-тысячны рубеж па намалоце для аршанскіх хлебаробаў – гэта не мяжа. Патэнцыял раёна вялікі, і таму абавязкова будуць новыя дасягненні.

Камбайнеры ААТ “Аршанскі КХП” Сяргей Грэкаў і Алег Сушкевіч упэўнена трымаюць лідарства на сёлетнім жніве.

Не паспелі павіншаваць з дасягненнем двухтысячнага рубяжа па намалоце зерня, як хлебаробы паказалі новы рэкорд. 21 жніўня ў першай палове дня намалацілі ў агульнай колькасці больш за тры тысячы тон збожжа. Гэтая вышыня Сяргею Грэкаву і Алегу Сушкевічу пакарылася першым у Віцебскай вобласці. Працуюць камбайнеры на новым высокаэфектыўным камбайне “Lexion-770”.

Падрабязнасці чытайце ў «АГ» №95 за 22 жніўня 2017 г.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *