Да 24 студзеня ў Аршанскай мастацкай галерэі В. Грамыкі прадстаўлена выстава «IND-БЕЛ-ART»

Прыхільнікі жывапісу і графікі ўбачаць Індыю, якой яна запомнілася беларускім майстрам пэндзля Рыгору Сітніцу, Юрыю Хілько, Дар’і Бунеевай, Веры Ягоўдзік.

Адкрылі выставу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Саксена Панкадж, старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца і мастак Юрый Хілько.

Выстава «IND-БЕЛ-ART» прымеркавана да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў Індыі і Беларусі. Летась у лютым па ініцыятыве Пасольства Індыі ў Беларусі чатыры беларускія мастакі здзейснілі творчую паездку ў краіну кантрастаў – менавіта такой далёкая ўсходняя дзяржава запомнілася аўтарам карцін.

Падрабязна чытайце ў «АГ» №8 за 18 студзеня 2018 г. 

Марына СЯМАШКА.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий