Есть первая тысяча! В «Заднепровском» чествовали хлеборобов

У чацвер першую ў Аршанскім раёне тысячу тон зерня намалаціў экіпаж камбайнераў СГЦ «Задняпроўскі» Аршанскага КХП у складзе Аляксандра Камарова і Аляксея Бяднёва, а на адвозцы зерня вадзіцелем-тысячнікам стаў Андрэй Зайцаў.

Камбайнеры А. Камароў і А. Бяднёў, вадзіцель А. Зайцаў

З гэтай нагоды да лідараў жніва на хлебнае поле прыехалі госці, каб падзякаваць за працу. Словы віншаванняў гучалі ад намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзіміра Мацвеева, старшыні Аршанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Васіля Муранкова і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслава Кошкіна, а таксама генеральнага дырэктара Аршанскага КХП Сяргея Герасімца. Усе жадалі лідарам жніва трымаць высокую працоўную планку і ўпэўнена крочыць да новых перамог.
Для камбайнера Аляксандра Камарова ў «Задняпроўскім» гэта ўжо трэцяя па ліку ўборачная кампанія, а ўсяго іх было больш за 20. А вось для памочніка Аляксея Бяднёва ўсё толькі пачынаецца. Ён на жніве ўпершыню. Вадзіцель Андрэй Зайцаў шкадуе, што ў мінулым годзе да перамогі крышачку не дацягнуў, таму сёлета прыкладзе ўсе намаганні, каб быць у ліку лепшых.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *