У Оршы на Цэнтральнай плошчы пачаў працаваць рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш “Аршанскі каравай”
У Оршы на Цэнтральнай плошчы размясціўся маленькі гарадок з гандлёвых палатак. Тут пачаў працаваць рэспубліканскі ўніверсальны кірмаш “Аршанскі каравай”, які стаў ужо традыцыйным.
У святочнай абстаноўцы яго адкрылі першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац, дырэктар Аршанскага філіяла Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Ігар Касоўскі і начальнік аддзела гандлю і паслуг Аршанскага райвыканкама Ірына Марціновіч.
Выставачныя стэнды прэзентавалі гандляры з Віцебска, Мінска, Бабруйска, Гомеля, Магілёва, Смаленска, Бранска і іншых гарадоў Беларусі і Расіі. Сваю прадукцыю прапанавалі аршанскія прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
Яны прывезлі для аршанцаў шырокі выбар адзення, абутку, тэкстыльных і шарсцяных вырабаў, парфумерыі, сувеніраў, работ майстроў і рамеснікаў, прадуктаў харчавання, у тым ліку рыбы, кандытарскіх вырабаў, іншых тавараў народнага спажывання.
Для аршанцаў і гасцей горада лепшыя творчыя калектывы Аршанскага раёна арганізавалі святочны восеньскі канцэрт.
Паважаныя жыхары, прыходзьце, рабіце патрэбныя пакупкі, вас тут вельмі чакаюць.
Кірмаш працуе з 10.00 да 19.00, у апошні дзень, 24 верасня, – з 9.00 да 14.00.
Людміла ЛЮДМІНА.
Фота аўтара.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.