Аршанскi касцёл прыняў падарунак папы рымскага Францішка

27 снежня ў парафію святога Юзафа ў Оршы прыбыў падарунак папы рымскага Францішка. Гэта святы Ружанец, які Папа Францішак 18 кастрычніка 2023 года перадаў дзецям Беларусі з нагоды малітоўнага набажэнства «мільён дзяцей моліцца на Ружанцы».

Паводле жадання Папы Ружанец мае вандраваць па парафіях, каб запрашаць дзяцей і дарослых маліцца аб міры ў свеце. Дзеці парафіі святога Юзафа ў Оршы ўрачыста прынеслі святы Ружанец на пачатак святой Імшы, якую ўзначаліў ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Пробашч парафіі распавёў дзецям і дарослым кароткую гісторыю ўзкнiкнення святога Ружанца, а таксама ў часе святой Імшы пазнаёміў вернікаў з многімі падзеямі з гісторыі Касцёла, калі Марыя, маці Божая, дапамагала вернікам, якія ў складаных сітуацыях звярталіся да Яе па дапамогу. Ксёндз Міхаіл зазначыў, што малітва на Ружанцы была дадзена святому Дамініку ў 13 стагоддзі.

У гісторыі каталіцкага Касцёла ёсць шмат момантаў, калі Маці Божая прыходзіла з дапамогай, калі вернікі клікалі яе малітвай на Ружанцы.

Ксёндз Міхаіл зазначыў, што сёння, калі ў свеце лютуюць войны, Марыя можа прынесці супакой праз святы Ружанец. Сам Езус Хрыстус пацвярджае гэта, калі ў снежні 2014 года, з’явіўшыся каталіцкаму біскупу Оліверу Домэ ў Нігерыі, даў стальны сярэдневяковы меч, які стаў Ружанцам. У гэтым часе ў Нігерыі дзейнічала секта. Праз год сумеснай малітвы на святым Ружанцы яна амаль на сто адсоткаў знікла з тэрыторыі дыяцэзіі. Аб гэтым сам біскуп распавядае ў роліку на ютубе.

Аж да першага студзеня ў гэтых днях усе католікі ў Оршы моляцца перад святой Імшой супольны святы Ружанец. Пасля святой Імшы гэтую малітву чытаюць дзеці супольна са святарамі і дарослымі, выпрошваючы мір у свеце. Далучыцца да малітвы можна ў 17.20 29 снежня і 30 снежня. 31 снежня супольны Ружанец адбудзецца раніцай ў 8.20. 1 студзеня малітва на святым Ружанцы адбудзецца ў 17.20. Запрашаем супольна маліцца за мір у свеце.

Ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі МІС, настаяцель касцёла святога Юзафа.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.