“Геральдычны вянок Віцебшчыны” ў Оршы

Прыклады гербаў Віцебшчыны

З 7 кастрычніка 2011 года ў Аршанскай гарадской мастацкай галерэі імя В. А. Грамыкі працуе выстава“Геральдычны вянок Віцебшчыны”, на якой прадстаўлены гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці. Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з гербамі гарадоў Віцебскай вобласці і з гісторыяй іх станаўлення.

Першапачаткова ўласныя сімвалы-гербы з’явіліся ў рыцараў, з цягам часу сфера іх ужытку пашырылася. Герб быў адным з атрыбутаў, які горад атрымліваў разам з вызначанымі ў Магдэбургскім праве (права на самакіраванне) прывілеямі. Ён з’яўляецца асаблівай візітнай карткай таго альбо іншага населенага пункта.

З 1990-х гадоў, калі пашыралася цікавасць да даўніх традыцый, пачалося паступовае вяртанне ў грамадскі ўжытак гістарычнай і гарадской сімволікі.

Трэба адзначыць, што распрацоўка выяў і герба населенага пункта патрабуе крапатлівай творчай працы гісторыкаў, краязнаўцаў, мастакоў, і зацікаўленага ўдзелу ў гэтай справе ўсёй грамадскасці, бо захаваць у выяве подых гісторыі, зрабіць яе лёгкай для ўспрымання сучаснікаў – задача не з лёгкіх. Пры стварэнні сучасных геральдычных сімвалаў Віцебшчыны найбольш часта выкарыстоўваўся гістарычны падыход, пры гэтым у аснову задумак клалася выява старажытнага герба, знойдзеная ў гістарычных дакументах,(гербы Віцебска і Оршы), альбо нейкая значная для гэтага селішча падзея. Таксама маглі ўлічвацца геаграфічныя адметнасці: прыродныя асаблівасці краю, ландшафт месца (гербы Барані і Копысі), прамысловы характар маладых гарадоў (Наваполацк, Навалукомль). Геральдычныя сімвалы з’яўляюцца своеасаблівым транслятарам гістарычнага вопыту і энергетыкі нашых продкаў. Спрадвеку такія сімвалы былі накіраваны на абарону Айчыны.

Па словах старшага навуковага супрацоўніка Аршанскай гарадской мастацкай галерэі імя В.А. Грамыкі Веранікі Мітраковай, выстава “Геральдычны вянок Віцебшчыны”працягнецца да 8 лістапада. Аднак, калі яна будзе запатрабавана сярод насельніцтва, магчыма, час яе знаходжання ў Оршы працягнуць. Заўважым, што выстава падобнага роду ў нашым горадзе праходзіць упершыню. Яе падрыхтаваўаддзел па архівам і справаводстве галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскай вобласці, таму праводзіцца яна менавіта ў тых месцах, дзе працуюць буйныя Дзяржаўныя занальныя архівы.“Геральдычны вянок Віцебшчыны” ўжо наведаў Віцебск, Полацк, Глыбокае. Дайшла чарга і да нашага старажытнага горада.

Вераніка Мітракова адзначыла, што ў гарадской галерэіда канца года плануеццаправесці яшчэ не менш за 4 выставы мастацкага профілю. Гэта калекцым сучасных мастакоў і экспазіцыі з фондавых збораў.

Надзея МАЛАЧКОВА.

Добавить комментарий