Яго вялікасць Буквар

Учора ў музеі Ул. Караткевіча ў Оршы адкрылася міжнародная выстава “Буквар. Буквар? Буквар!”, на якой калекцыянер з Рыгі Юрыс Цыбульс да ўвагі наведвальнікаў прадставіў 150 самых цікавых экземпляраў, сабраных у розных кутках свету (а ўсяго яго калекцыя налічвае больш за восем тысяч кніг!).

Першая частка выставы прысвечана гісторыі Куцеінскага буквара, які быў выдадзены ў Аршанскай друкарні знакамітым беларускім кнігавыдаўцом Спірыдонам Собалем, а другая – мае назву “З букваром вакол свету”. Тут таксама можна ўбачыць і самую маладую кнігу – “Буквар Аршанскі ” дзіцячых пісьменнікаў Галіны і Сяргея Трафімавых, які выйшаў у свет у чэрвені гэтага года, як раз напярэдадні 945-годдзя нашага горада. Гэты буквар – сваесаблівы гід па Оршы мінулай і сучаснай. Першымі каштоўную кнігу атрымалі маладыя матулі, дзеці якіх з’явіліся на свет у юбілейны для горада дзень, а сёння, у Дзень ведаў, “Буквар Аршанскі” пачнуць выву­чаць і аршанскія першакласнікі.

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий