КАРАВАЙ, КАРАВАЙ, ХЛЕБАРОБАЎ ПРАСЛАЎЛЯЙ…

Самая вялікая дэлегацыя Віцебскай вобласці – гэта героі хлебнай нівы Аршаншчыны (на здымку). Учора яны адправіліся на рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012” .

Што і казаць, у кожнага з іх шлях да поспеху быў складаным і напружаным. Перад вачыма, як на кінастужцы, яшчэ ўзгадваюцца моманты жніва: па полі, як караблі, павольна плывуць камбайны, і зерне льецца, нібы золата. Але ў гэтыя дні можна забыцца на работу і па-сапраўднаму адчуць салодкі смак перамогі, акунуцца ў атмасферу свята. Толькі ўсё роўна думкі хлебаробаў пра ўраджай… ужо будучы.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №108 за 22 сентября 2012 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий