Грамадой і працаваць весялей

Школьны лагер «Сонейка» сабраў пад сваім дахам копыскіх рабят, якія з карысцю для сябе правядуць тут першы месяц незабыўных летніх канікул.

Штодзень з 8 да 16 гадзін на працягу 21 дня вучні 1–10 класаў будуць задзейнічаны ў разнастайных мера-прыемствах накшталт працы на прышкольным участку, наведвання басейна спорткомплексу “Александрыя”, удзелу ў духоўнай праграме “Час праваслаўя”, спартыўных спаборніцтвах, паходах у мясцовы ДК, дзе для рабят будуць дэманстравацца мультыплікацыйныя і мастацкія кінафільмы. На належным узроўні ў школьным лагеры наладжана і харчаванне дзетвары: раніцай, у абед і пасля апоўдня яны ў адпаведнасці са збалансаваным меню атрымліваюць паўнацэнны вітамінны рацыён.

Мэта дарослых – начальніка лагера Ларысы Аляксееўны Тамашовай, намесніка начальніка лагера Таццяны Віктараўны Куранковай, фізрука Ларысы Іванаўны Дымковай, музычнага кіраўніка Уладзіміра Міхайлавіча Баршчынскага і выхавацеляў, у ролі якіх па графіку выступаюць настаўнікі школы, зрабіць адпачынак дзяцей насычаным на падзеі і карысным ва ўсіх адносінах.

Л. АФАНАСЬЕВА

Добавить комментарий