ВЫДАТНЫ СПЕЦЫЯЛІСТ

7Сёлета ў энергетыкаў Аршаншчыны двайное свята – Дзень энергетыка і 50-годдзе з дня заснавання РУП “Віцебскэнерга”. У Віцебску адбыўся ўрачысты сход, на якім разам з іншымі перадавікамі вытворчасці начальніку службы падстанцый Аршанскіх электрычных сетак Уладзіміру Яўгенавічу Міхневічу (на здымку) быў уручаны знак “Выдатнік энергетыкі Беларускай энергасістэмы”.

Гэта заслужаная ўзнагарода. Да яе Уладзімір Яўгенавіч Міхневіч крочыў шмат гадоў. Пасля школы паступіў у вучылішча №122 інструментальшчыкаў, дзе набыў прафесію электраманцёра. Потым служыў у арміі ў ваенна-дэсантных войсках. У 1977 годзе працаўладкаваўся электраслесарам у Аршанскія электрычныя сеткі. Завочна скончыў Беларускі інстытут сельскай гаспадаркі і атрымаў дыплом інжынера-электрыка. Прайшоў шлях ад майстра да начальніка службы падстанцый. Сёння стаж яго работы складае 35 гадоў.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газеце» №148 за 22 декабря 2012 года).

Людміла МАРШАЛОВІЧ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий