ВОПЫТ – СПРАВА ЧАСУ

Так разважае малады спецыяліст адкрытага акцыянернага таварыства “Маяк Высокае” – інжынер па механізацыі і працаёмкіх працэсах Іван Сырыкаў (на здымку). У гаспадарцы ён усяго шэсць месяцаў, але і гэтага часу хапіла, каб кіраўніцтва прадпрыемства заўважыла, што хлопец мэтанакіраваны і перспектыўны. Умее і да справы прафесіянальна падысці, і ў калектыве на добрым уліку.

Што сабой уяўляе сялянская справа, Іван ведае з дзяцінства, бо сам вясковец – з суседняга аграгарадка Забалацце. Першае сур’ёзнае знаёмства з інжынернай работай і сельскагаспадарчай тэхнікай адбылося ў 16 гадоў. Менавіта тады яго ўзялі памочнікам камбайнера. Уражанні былі незабыўныя, а яшчэ, пачуццё гонару за тое, што і ён зможа ўнесці свой маленькі ўклад ва ўборку ўраджаю. Сказаць, што было цяжка падчас жніва – гэта даволі банальна, бо той, хто аднойчы паспрабаваў гэты “хлеб”, ведае: лёгкім ён ніколі не быў. Але не гэта для юнака было галоўнае. Цяжкасці, па меркаванні Івана, толькі загартоўваюць сапраўднага мужчыну. Сэнс у тым, што ён зразумеў, што сельская гаспадарка – гэта яго справа, і ёй гатовы прысвяціць сваё жыццё.

(Продолжение статьи читайте в «Аршанскай газете» №19 за 19 февраля 2013 года).

Настасся ТУРОК.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий