ХРЫСТОС УВАСКРОС!

Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Сказаў ім Езус: «Дзеці, ці маеце што з’есці?» Яны адказалі Яму: «Не». А Ён сказаў ім: «Закіньце сетку з правага боку чоўна, і знойдзеце». Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы. Тады вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: «Гэта Гасподзь!» Калі Сымон Пётр пачуў, што гэта Гасподзь, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў мора.

(Евангелле ад Яна, 21,4-7).

Гэты фрагмент Евангелля распавядае пра радасць, якую перажывае адзін з вучняў Божага Сына. Для апостала Пятра важна не столькі тое, што адбыўся цуд з лоўляй рыбы, колькі тое, што яго Настаўнік быў распяты, а цяпер жывы. Пётр ад радасці не звяртае ўвагі ўжо на рыбу. Ён кідаецца ў ваду, каб скарэй быць каля свайго Ўваскрослага Госпада.

Дарагія аршанцы! Для многіх з нас свята Пасхі – гэта старадаўняя прыгожая традыцыя, якую святкуюць у кругу сям’і. На жаль, многія на гэтым і спыніліся. Жадаю, каб апроч нашых людскіх традыцый, мы сустрэліся з Богам, які чыніць цуды ў нашым жыцці. А яшчэ важней – жадаю, каб мы дасведчылі радасці і міру ад сустрэчы з Жывым і Ўваскрослым Богам, падобна, як гэтага дасведчыў апостал Пётр.

Няхай Бог Духам Святым адкрые вашыя сэрцы на Яго святую прысутнасць і Яго любоў.

Айцец Аляксандр

Жарнасек,

настаяцель касцёла св. Язэпа.

 

Парадак пасхальных набажэнстваў у касцёле Святога Язэпа (г. Орша, вул. Савецкая, 6):

Пасвячэнне страў на велікодны стол:

субота, 30 марта – кожную гадзіну з 8.00 да 20.00.

Начная Пасхальная літургія:

субота, 30 марта – 21.00;

нядзеля, 31 марта – 11.00, 18.00.

 

Добавить комментарий