З металам на “ты”

18 ліпеня –ў  нашай краіне адзначаецца прафесійнае свята металургаў. Яно мае дачыненне да ААТ “Завод “Легмаш”, калектыў якога працуе ў складзе вытворчага аб’яднання “Беларускі металургічны завод”, а таксама станкабудаўнічага завода “Чырвоны барацьбіт”, дзе здзейнічае ліцейны цэх.

Сваё прафесійнае свята аршанскія металургі сустракаюць з добрымі вытворчымі паказчыкамі. Так, ААТ “Завод “Легмаш” працуе з прыбыткам, своечасова разлічваецца па плацяжах у бюджэт. У поўным аб’ёме выконвае ўстаноўленыя зменныя заданні і калектыў ліцейнага цэха завода “Чырвоны барацьбіт”. На прадпрыемстве паважаюць і цэняць працу ліцейшчыкаў. У складаным тэхналагічным ланцугу вытворчасці дакладных і высокадакладных металаапрацоўчых станкоў, якія вядомы ўсяму свету, ліцейшчыкі займаюць першае месца, бо менавіта іх рукамі ствараюцца корпусы будучых станкоў.

Л. ЛЮДМІНА

Добавить комментарий