АБЕД ПРЫЕХАЎ ДА ХЛЕБАРОБАЎ У ПОЛЕ

Спякотны жнівеньскі дзень, сонейка амаль у зеніце. Хлебаробы філіяла “Цяплічны” РУП “Віцебскэнерга” на некалькі хвілін спыняюць свой “караван” – прыйшла пара смачнага абеду.

Каля “рэстарана на колах” сабралася цэлая чарга. На ніве ля Арэхаўска працуюць дзе-сяць аграрыяў, усяго ж абедамі ў полі забяспечаны 34 удзельнікі жніва. Каб работа была ў радасць, трэба добра падсілкавацца. За харчаванне хлебаробам давядзецца заплаціць сімвалічную суму – усяго дзесяць працэнтаў, астатнія расходы ўзяла на сябе гаспадарка. Дарэчы, большасць прадуктаў, з якіх прыгатаваны любімыя стравы механізатараў, вырошчваецца ў філіяле, што дапамагае зрабіць абеды і вячэры больш таннымі.
Што ж сёння ў меню хлебаробаў? Прыветлівая буфетчыца Алена Карбіна разлівае па талерках халаднік са смятанай, які падорыць прахалоду.

Продолжение читайте в «АГ» №93, 13.08.2013.

Марына СЯМАШКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий