«ЗАДРОЎЕ» ЎБРАЛА ЛЁН

zadrovje

Аляксандр Маслакоў і яго памочнік Аляксандр Лапухоў.

У беларусаў лён спрадвеку ў пашане. Гэта капрызлівая сельскагаспадарчая культура патрабуе да сябе клапатлівых адносінаў, недарэмна кажуць, што лён любіць паклон.

Уборка беларускага шоўку пачалася ў ААТ “Задроўе”. На полі каля вёскі Пагосцік працуюць два камбайны. Камбайнер Аляксандр Маслакоў расказвае: “Наша гаспадарка адной з першых у Аршанскім раёне скончыла ўборку зерневых культур. Потым нашы экіпажы дапамаглі сабраць збожжа на палетках КУСП “Смальяны”. Пазней возьмемся за зернебабовыя, а зараз нас чакае лён”.
У Аляксандра Маслакова і яго памочніка Аляксандра Лапухова, а таксама камбайнера Алега Альхіменкі – багаты вопыт працы ў сельскай гаспадарцы, яны старанна выконваюць розныя віды работ. Сёлета, адзначаюць працаўнікі “Задроўя”, перад імі пастаўлена задача сабраць насенне беларускага шоўку. Пад гэтую культуру ў гаспадарцы адведзена 44 гектары. Па стане на панядзелак, 19 жніўня, аграрыі завяршылі ўборку лёну, сабралі 38 тон гэтай культуры.

Марына СЯМАШКА.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *