У Савішчына будзе ферма з беспрывязным утрыманнем кароў

Малочнатаварная ферма “Савішчына” дзяржаўнага прадпрыемства “СГЦ “Задняпроўскі” перажывае, што называецца, другое нараджэнне. Ідзе рэканструкцыя пад МТФ новага часу – з беспрывязным утрыманнем кароў. Даільны блок разлічаны на 400 галоў дойнага статку. У гэтыя дні вядуцца наладка неабходнага абсталявання, а таксама будаўніча-мантажныя работы.

“Новая ферма – гэта новыя падыходы да вытворчасці малака, – сцвярджае дырэктар ДП “СГЦ “Задняпроўскі” Віталь Дзмітрачэнка, а затым абгрунтоўвае свае словы: – Па-першае, якасць прадукта стане значна вышэйшай, утрыманне кароў бу­дзе ажыццяўляцца па сучасных методыках, з улікам укаранення камп’ютарных тэхналогій стане менш абслугоўваючага персаналу, у той жа час, адказнасць значна павялічыцца. Усе працэсы акажуцца навідавоку, таму працаваць нядобрасумленна ўжо не атрымаецца.
На рэканструкцыі аб’екта задзейнічана будаўнічая брыгада нашага прадпрыемства. Вялікую дапамогу нам таксама аказваюць і іншыя арганізацыі: будтрэст №18, камбінат СЖБіК, “Экамол”. Дзякуючы такой сумеснай адладжанай працы, мяркую, ферму здадзім у намечаныя тэрміны”.
Сёння на прадпрыемстве “Задняпроўскі” вытворчасць малака гатунку “экстра” ў сярэднім складае 30 працэнтаў, найвышэйшага – 70 працэнтаў. З уводам сучаснай малочнатаварнай фермы “Савішчына” тут робяць стаўку на 90 працэнтаў малака гатункам “экстра”.

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *