В Гришанах открылся магазин «Родны кут» с продуктами, промтоварами и бытовой техникой

Жыхары вёскі Грышаны Высокскага сельскага Савета доўга чакалі адкрыцця новай гандлёвай кропкі. Калісьці мясцовы магазін згарэў, пасля чаго перамясціўся ў старое памяшканне, помнік архітэктуры Кацярынінскіх часоў. У маленькім закуточку, адведзеным для гандлю, адначасова можна было абслугоўваць не больш аднаго-двух пакупнікоў. Вяскоўцы і кіраўніцтва гаспадаркі “Маяк Высокае” звярнуліся за дапамогай у вырашэнні гэтай праблемы да кіраўніцтва Аршанскага райпа, райвыканкама.

…19 кастрычніка нарэшце адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця новага магазіна райпа “Родны кут”, які атрымаў цяпер новую прапіску: пераехаў з ускраіны Грышаноў на больш выгаднае месца. З нагоды гэтай доўгачаканай падзеі сімвалічную чырвоную стужку перарэзалі начальнік аддзела гандлю і паслуг Аршан­скага райвыканкама Таццяна Смалячкова, старшыня Аршанскага райпа Іна Грахольская, дэпутат мясцовага сельсавета Ігар Вялітчанка.
гришаныУстаноўка гандлёвага павільёна з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі абышлася райпа прыкладна ў 750 млн рублёў, але гэта таго каштавала. У невялікім па плошчы магазіне добра размясціліся як харчовыя, так і прамысловыя групы тавараў. Нават знайшлося месца бытавой тэхніцы. Цяпер вяскоўцам не абавязкова ехаць у горад за новым тэлевізарам, халадзільнікам, пральнай машынай. Цяпер іх можна набыць на месцы. Як, дарэчы, і посуд, бытавую хімію і іншыя неабходныя ў паўсядзённым жыцці гаспадарчыя дробязі. Вельмі ўдала і па-

сучаснаму аформлены куткі школьніка і здаровага харчавання.
Загадчык магазіна “Родны кут”, яна ж і прадавец, Хрысціна Рудкоўская з прыветлівай усмешкай і прыўзнятым настроем заўсёды сустракае сваіх пакупнікоў. Расказвае, што новы магазін прыйшоўся вяскоўцам даспадобы. Яны задаволеныя і інтэр’ерам гандлёвай кропкі, і шырокім асартыментам тавараў, прадстаўленым на паліцах. Малочныя, мясныя, хл

ебабулачныя вырабы – свежыя і на любы густ. А самае галоўнае, за ўсе пакупкі можна разлічыцца як грашамі, так і з дапамогай тэрмінальнага абсталявання. Так што, жыхары вёскі Грышаны толькі рады новай гандлёвай кропцы, якая адпавядае сучаснасці. Прыемных вам пакупак!

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий