На школьных скрыжаваннях

Не зважаючы на праліўны дождж і халоднае надвор’е, да назначанага  часу  1 верасня ў школы Оршы спяшаліся сотні вучняў, каб  распачаць новы 2010-2011 навучальны год. Сёлета мілагучны  школьны званок сабраў  ва ўстановы адукацыі горада больш за 12 тысяч вучняў, з якіх больш за тысячу рабят –  першакласнікі.

У гэты дзень  у госці да  вучняў гімназіі № 2 завіталі  старшыня Аршанскага гарвыканкама Мікалай  Віктаравіч Лісоўскі і начальнік гарадскога аддзела адукацыі Андрэй Уладзіміравіч Загурскі. Яны павіншавалі   рабят з  Днём ведаў, пажадалі  ім поспехаў  на школьных скрыжаваннях, а дырэктар установы адукацыі Людміла Віктараўна  Марціновіч – веры і надзеі  ў здзяйсненне запаветных мараў.

Як паведамілі ў гараа, 1-5 класы і выпускнікі будуць займацца ў першую змену.  Пасля  ўрокаў да  патрэб  вучняў – шматлікія гурткі і секцыі па інтарэсах, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць рэалізаваць свае здольнасці або  збавіць час  у школьнай бібліятэцы. Дарэчы,  напярэдадні навучальнага года ўстановы адукацыі горада атрымалі сертыфікаты якасці. Работа школ ацэньвалася па сямі намінацыях, у тым ліку і на лепшую бібліятэку. Па адзнацы кампетэнтнай камісіі, лепшымі ва   ўстановах  адукацыі горада прызнаны бібліятэкі  ДАСШ №20, гімназіі №1 і ДАСШ № 11. У намінацыі “Рамонт устаноў адукацыі” лепшымі вызначаны ДАСШ № 20, 13, 6, гімназія № 1, дзіцячы цэнтр развіцця дзіцяці, сацыяльна-педагагічны цэнтр і Цэнтр дзіцячай творчасці. Па добраўпарадкаванні самымі прыгожымі сталі  ДАСШ № 20, 25, гімназія №1, дзіцячы дом, ДАСШ №12, 14, 16, дзіцячыя садкі № 15 і 39.

Не менш важнымі намінацыямі  для калектываў устаноў адукацыі былі і конкурсы на лепшую метадычную, вучэбную і выхаваўчую работу. У гэтых накірунках вызначыліся наступныя ўстановы. Па метадычнай рабоце – ДАСШ №3 і дзіцячы цэнтр развіцця дзіцяці.  Па вучэбнай рабоце – гімназія № 1 і ДАСШ № 13. Па выхаваўчай – ДАСШ №3. Адна з намінацый была прысвечана рабоце прафсаюзных арганізацый. Тут пальму першынства таксама заваявала ДАСШ №3.

Відавочна, што калектывы  кожнай установы адукацыі зрабілі ўсё  дзеля таго, каб  у засваенні ведаў стварыць вучням спрыяльныя ўмовы.

ЛІНА Гатоўская

На школьных скрыжаваннях: 1 комментарий

  • 06.09.2010 в 15:27
    Permalink

    Фотки красивые. Молодцы! так держать!=)

Добавить комментарий