У Оршы 27 верасня пройдзе акцыя “Любіць Беларусь!”

У Оршы 27 верасня ў ГЦК «Перамога» ў рамках рэспубліканскай акцыі “Любіць Беларусь!” пройдзе вялікі канцэрт.

фото с сайта mogilevnews.by

фото с сайта mogilevnews.by

Акцыю арганізаваў тэлеканал “Беларусь 3” сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь” і калектывам ансамбля “Бяседа”. Беларусам кажуць: пазнаёміцца з культурай, палепшыць веданне роднай мовы і дакрануцца да песеннай спадчыны магчыма не толькі па тэлевізары. Таму са жніўня каманда у складзе “Бяседы”, вядучай праграм “Размаўляем па-беларуску” і “Дыя@блог» Аленай Трацэнка і супрацоўнікаў тэлеканала падарожнічае па ўсёй краіне, наведваючы абласныя і буйныя гарады Радзімы.

Убачыць фрагменты канцэртаў і даведацца пра гісторыка-культурную спадчыну гарадоў, якія ахапіла акцыя, можна будзе ў спецыяльным цыкле тэлеперадач.

Добавить комментарий