«Святочны кірмаш» будзе працаваць у Оршы 25-28 лютага

Напярэдадні Масленіцы і Міжнароднага жаночага дня Віцебскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы райвыканкама падрыхтавала для жыхароў рэгіёна падарунак. З 25 па 28 лютага ў гарадскім Цэнтры культуры “Перамога” пройдзе штогадовая рэспубліканская універсальная выстава-кірмаш “Святочны кірмаш”.

Больш за 40 удзельнікаў з розных гарадоў краіны (Мінск, Орша, Віцебск, Брэст, Гродна, Бабруйск і г. д.) прадставяць прадукцыю і тавары айчыннай вытворчасці. Сярод іх і ўсім вядомыя прадпрыемствы: “Алеся” (жаночы трыкатаж), “Элод” (жаночае адзенне), “Юліана Мода Люкс” (верхняе жаночае адзенне), “Світанак”, г. Орша (дзіцячае верхняе адзенне), “Палессе” (пінскі трыкатаж), “Камунарка”, Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат і інш. Самы актыўны ўдзел у кірмашы, як заўжды, прымуць аршанскія вытворцы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі.
Наведвальнікі выставы змогуць набыць прадукты харчавання, касметыку, галантарэю, тэкстыльныя вырабы па цэнах вытворцаў, паўдзельнічаць у дэгустацыях, майстар-класах. У рамках мерапрыемства запланаваны акцыі, продаж па зніжаных цэнах і г. д.
Адкрыццё “Святочнага кірмашу” запланавана на 11.00 25 лютага. Выставачныя стэнды будуць працаваць з 10.00 да 19.00, а 28 лютага – да 15.00. Прыемных усім пакупак!

Ул. інф.

Добавить комментарий