Аршанскае літаб’яднанне «Дняпроўскія галасы» атрымала званне народнага

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць літаратурнаму аб’яднанню “Дняпроўскія галасы” Аршанскага музея У. С. Караткевіча – філіяла ўстановы культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны” прысвоена званне “народны”.

І. РАМАНЬКОВА,
старшы навуковы супрацоўнік Аршанскага музея У. С. Караткевіча.

Добавить комментарий