Адкрылася трэцяя і самая вялікая ў Оршы кнігарня «Белкнігі» (+фота)

Па вуліцы Леніна, 75 адчыніў дзверы для пакупнікоў трэці ў Оршы кніжны магазін адкрытага акцыянернага таварыства “Белкніга”. Новы праект рэалізаваны дзякуючы Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Аршанскаму райвыканкаму, ААТ “Белкніга”.
Такія гандлёвыя аб’екты павінны стаць кропкамі прыцягнення творчай інтэлігенцыі, аматараў кнігі. Такое меркаванне падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця кнігарні выказаў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч. У сваю чаргу старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк падкрэсліў, што друкаванае слова заўсёды было і застанецца крыніцай ведаў.

У кнігарні «1000 кніг» ёсць месца для сустрэч пісьменнікаў з чытачамі. Першымі такой магчымасцю скарысталіся пісьменнікі з Оршы Галіна і Сяргей Трафімавы, а таксама мастак Мікалай Таранда. 

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *