Новый рекорд в «Заднепровском»: хлеборобы намолотили две тысячи тонн зерна

Толькі ў мінулы чацвер экіпаж камбайнераў СГЦ “Задняпроўскі” ААТ “Аршанскі КХП” у складзе Аляксандра Камарова і Аляксея Бяднёва, а таксама вадзіцель на адвозцы зерня Андрэй Зайцаў прымалі віншаванні з нагоды першай у раёне намалочанай тысячы тон зерня. І вось новы рэкорд не заставіў сябе доўга чакаць.

У панядзелак у Аршанскім раёне пераадолены двухтысячны рубеж па намалоце зерня. І зноў хлебаробы Аляксандр Камароў і Аляксей Бяднёў, вадзіцель Андрэй Зайцаў у цэнтры ўвагі. Усміхаюцца, што за апошні тыдзень нечакана сталі сапраўднымі “зоркамі” тэлеэкрана, сайтаў і газет. Прызнаюцца, што да такой папулярнасці не прывыклі, ды і няма калі песціцца ў промнях славы. Зараз, у гарачыя для хлебаробаў дні, кожная хвіліна на ўліку. Поўным ходам ідзе барацьба за ўраджай, і ў ёй не менш адрэналіну, чым нават на спартыўнай арэне.

Лідараў жніва з новым рэкордам павіншавалі старшыня Аршанскага райвыканкама Аляксандр Пазняк, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў, старшыня Аршанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Васіль Муранкоў,старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў Кошкін, а таксама генеральны дырэктар Аршанскага КХП Сяргей Герасімец. У адрас хлебаробаў гучалі словы падзякі за нялёгкую працу, а таксама пажаданні новых поспехаў і дасягненняў на хлебнай ніве.


У гэты ж дзень на палях СУП “Барздоўка-агра” Аршанскага КХП з тысячным намалотам старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гутараў і раённага прафсаюза АПК Станіслаў Кошкін, кіраўніцтва КХП і гаспадаркі павіншавалі камбайнера Уладзіміра Палячынскага.

Настасся ТУРОК.
Фото аўтара.

Добавить комментарий