Гучы, “Ружа вятроў”!

Многія стагоддзі Беларусь і Расію аб’ядноўвае абагуленасць гістарычных лёсаў. Паміж двумя краінамі заўсёды былі моцныя сяброўскія адносіны.

Сёлета ў нашым горадзе дэбютаваў першы міжнародны конкурс аматарскай і прафесійнай дзіцяча-юнацкай творчасці “Ружа вятроў у Беларусі”, у якім узялі ўдзел творчыя калектывы з нашай краіны і Расіі. Некалькі дзён на сцэне гарадскога Цэнтра культуры таленавітая моладзь дэманстравала свае харэаграфічныя, вакальныя, інструментальныя здольнасці, каб вызначыць лепшых з лепшых.

Конкурсныя нумары былі такімі разнастайнымі як па жанрах, так і выканаўчым майстэрстве, што вызначыцца з пераможцамі было і не так лёгка. Тым больш, што лаўрэаты першай, другой і трэцяй ступеняў, дыпламанты першай ступені атрымліваюць запрашэнні на заключны міжнародны конкурс “Ружа вятроў”, які адбу­дзецца ў лістападзе гэтага года ў Маскве, а дыпламанты другой і трэцяй ступеняў – на конкурс “Ружа вятроў варкшоп”. Ён пройдзе ў г. Сочы ў пачатку наступнага года.

Усіх удзельнікаў “Ружы вятроў” са сцэны ГЦК віталі першы намеснік старшыні гарвыканкама М. Саксонаў, начальнік гарадскога аддзела культуры Г. Свят­лова, генеральны дырэктар дзіцячага дабрачыннага фонду “АртФестываль” “Ружа вятроў” Н. Рабава, якая ўручыла падзякі за вялікі ўклад у развіццё дзіцячай і юнацкай творчасці старшыні гарвыканкама М. Лісоўскаму і начальніку аддзела культуры Г. Святловай.

Паспяховым гэты конкурс стаў і для творчай моладзі нашага горада. Дыпломам удзельніка ў намінацыі “Эстрадны вакал. Сола. Пачатковая прафесійная адукацыя. Дзіцячая група” была ўзнагароджана Ксенія Жарабкова, г. Барань (кіраўнік А. Ражанская), у намінацыі “Эстрадны вакал. Сола. Аматарскае мастацтва. Малодшая група” – Настасся Пушкіна (кіраўнік М. Шастакова), дыпломам першай ступені ў гэтай жа намінацыі – Варвара Гарбачова (кіраўнік С. Гарбачоў). У намінацыі “Эстрадны вакал. Ансамблі.

Аматарскае мастацтва. Сярэдняя група” званне лаўрэата трэцяй прэміі было ўручана вакальнаму ансамблю “Сяброўкі” (кіраўнік Г. Федасенка). Сярод салістаў сярэдняй групы дыплом удзельніка атрымаў выхаванец В. Шылавай Кірыл Тумінскі, дыплом трэцяй ступені – Дар’я Літоўчык і другой – Аляксандр Малашэнка (кіраўнік Я. Пасуднеўскі), сярод салістаў старшай групы дыплом удзельніка ў аршанкі Ганны Шаркуновай (кіраўнік М. Шастакова) і Юліі Аланцьевай, а званне лаўрэата першай прэміі – у Святланы Русецкай (кіраўнік Я. Пасуднеўскі).

Дыплом першай ступені ў намінацыі “Акадэмічны вакал. Сола. Пачатковая прафесійная адукацыя. Дзіцячая група” атрымала аршанка Кацярына Кукса (кіраўнік І. Салаўёва, канцэртмайстар М. Волчак). У малодшай групе дыплом трэцяй ступені ў Настассі Валасевіч (кіраўнік А. Платава, канцэртмайстар С. Хамутоўская), у сярэдняй – званне лаўрэата трэцяй прэміі ў Кацярыны Новікавай (кіраўнік І. Салаўёва, канцэртмайстар М. Волчак), у намінацыі “Інструментальнае выканаўства. Аркестры. Пачатковая прафесійная адукацыя” званне лаўрэата другой прэміі аддадзена ўзорнаму духавому аркестру (кіраўнік Ратасеп Айно). Камерны ансамбль пад кіраўніцтвам З. Шчуканцовай (канцэртмайстар Ю. Чупіна) атрымаў званне лаўрэата другой прэміі. Сярод калектываў народных інструментаў, аркестраў пачатковай прафесійнай адукацыі дыплом першай ступені атрымаў узорны баянны аркестр (кіраўнік Ю. Хадкевіч), званне лаўрэата другой прэміі – узорны аркестр рускіх народных інструментаў пад кіраўніцтвам І. Лоскутава, сярод калектываў народных інструментаў, ансамбляў аматарскага мастацтва – інструментальны ансамбль “Ладушкі” (кіраўнік А. Сянчыла, канцэртмайстар М. Бараненкава). Дыплом удзельніка конкурсу таксама атрымаў узорны фальклорны ансамбль “Дняпраначка” ( кіраўнік Г. Федасенка).

Званне лаўрэата першай і другой прэміі і ва ўзорнага ансамбля эстраднага танца “Ві-За-Ві” (кіраўнік А. Васілеўская), дыплом першай ступені – у харэаграфічнага ансамбля “Фантазёры” (кіраўнік Т. Звіедранс), званне лаўрэата трэцяй ступені – у харэаграфічнага ансамбля “Тэрпсіхора” (кіраўнік Н. Янкоўская).

Настасся ТУРОК.
Фота аўтара.

На здымку: узорны ансамбль эстраднага танца “Ві-За-Ві”.

Добавить комментарий