Дзень роднай мовы. Якое слова прапушчана ў беларускіх вершах? | тэст
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды прапануем прайсці невялічкі тэст. Успомніце школьны курс беларускай літаратуры.
Спадабаўся тэст? Паспрабуйце прайсці яшчэ адзін.
Кожны тыдзень у нашым Інстаграме мы прапануем пачытаць беларускія тэксты.
Спачатку знаёмілі падпісчыкаў з рэдкімі словамі, перекладалі іх на рускую мову. Часам падбіраем цудоўныя вершы беларускіх паэтаў, загадваем загадкі, прапаноўваем працягнуць радкі з песень. Зараз расказваем пра цікавыя мясціны нашай малой радзімы.
У Дзень роднай мовы адпраўляемся вандраваць па Аршаншчыне.
5 фактаў пра Вусце, якія вы маглі не ведаць
1. Існуе легенда, што Вусце заснавала княгіня Вольга, якая плыла па Дняпру і вырашыла адпачыць на беразе. Адкуль пайшла назва? Тлумачыць тая ж легенда. Княгіні Вользе здалося, што яна бачыць перад сабой мора, і яна загадала спыніцца ў вусці Дняпра.
2. У другой палове XVIII стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад мястэчка Копысь Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага і належала Радзівілам.
3. У Вусці дзейнічае Інстытут ільну Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Ён стварае новыя сорты льну-даўгунцу, распрацоўвае агратэхнічныя прыёмы па павышэнні ўраджайнасці і якасці льнопрадукцыі, праводзіць іншыя даследаванні.
4. Вусценскае гарадзішча знаходзіцца ў 1,5 кіламетра ад аграгарадка. Гэта археалагічны помнік. Гарадзішча знаходзілася непасрэдна на шляху з варагаў у грэкі.
5. На паўночным ускрайку аграгарадка побач са штучным вадаёмам захаваліся фрагменты панскай сядзібы і парка.
Больш фактаў пра гістарычныя мястэчкі Аршаншчыны чытайце ў нашым Інстаграме ў рубрыцы #беларуская_нядзеля.
Марына СЯМАШКА.