Добрую энергетыку – пакупнікам

Вікторыя Васпякова – швачка 3-га разраду пашывачнага цэха №1, патока №3 ЗАТ фірмы “Світанак”. Яна працуе на аперацыі пакавання і маркіроўкі. Гэта яе рукі пера-даюць станоўчую энергетыку касцюмам, паліто, курткам, сукенкам і іншаму адзенню.

Дзяўчына ўпэўнена, што без любві да прафесіі нельга дасягнуць поспеху. З гэтай высновай згаджаецца і начальнік цэха Вольга Кулік (на здымку справа), якая характарызуе сваю маладую работніцу станоўча: “Віке можна даручыць заданне любой складанасці, бо яна заўсёды адказная і арганізаваная”.

Н. ТУРОК.

Добавить комментарий