Крэатыўны калектыў

Лабараторыя фірмы “Світанак” – сэрца прадпрыемства. Тут нараджаюцца новыя мадэлі дзіцячага аддзення. Над іх стварэннем працуе малады, ініцыятыўны калектыў пад кіраўніцтвам мастака-ма­дэльера Таццяны Восіпавай (на здымку ў цэнтры справа).

Краўцы Таццяна Шатовіч, Вольга Назаранка, Алена Баравая, мастак-мадэльер Алеся Пагарэльская, інжынер-тэхнолаг Алена Новікава, мастак-мадэльер Вольга Кузняцова (на здымку злева направа) да сваёй работы заўсёды падыходзяць крэатыўна. Зараз яны працуюць над калекцыяй ­адзення “Вясна-2012”. Абяцаюць, што новыя мадэлі прыйдуцца даспадобы маленькім модніцам і моднікам, бо выкананы яны будуць з улікам апошніх еўрапейскіх модных тэндэнцый. У калекцыі зроблен акцэнт на тканіны з рознымі малюнкамі і цікавай вышыўкай.

Да гэтага летняга сезона на “Світанку” таксама ўсё падрыхтавана. Дзяўчынкі і хлопчыкі будуць фарсіць па горадзе ў сукенках, сарафанах, брыджах і кашулях з ільняных тканін самых смелых фарбавых адценняў.

Настасся АЛЯКСАНДРАВА.
Фото аўтара.

Добавить комментарий