Першы дзень фестывалю «Вытокі. Крок да Алімпу» завяршыўся арганнай музыкай

«Мой крок да Алiмпу» – з такой назвай прайшоў канцэрт арганнай музыкі Валерыя Шмата, які аб’яднаў больш за 200 аматараў класічнай музыкі.

У выкананні музыканта гучалі кантаты, прэлюдыі і фугі, такаты і фугі нямецкага кампазітара Іагана Баха, а таксама музычныя творы на рускай, стараславянскай мовах, латыні.

– Заўважаце таленты сваіх дзяцей да малюнкаў, музыкі, спорту, – звярнуўся ў завяршэнне выступлення мастацкі кіраўнік калектыву «Беларусы», выканаўца арганнай музыкі Валерый Шмат. – У субботу будзе магчымасць паспрабаваць сябе ў розных відах спорту і мастацтва, паўдзельнічаць у вакальных конкурсах. Прыгледзьцеся, да чаго здольныя вашыя дзеці. Хочацца, каб вы ўбычалі іх таленты і пачалі развіваць. Таму што яны – наша будучыня, няхай яны будуць лепшыя, чым мы, больш таленавітыя і шчаслівыя.

Віктар САСНОЎСКІ.
Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.